Маладэчна: Якасць подпісаў – пад сумневам, але кандыдатка зарэгістраваная

2012 2012-08-23T12:23:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lazouskaja-maladzechna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнік Эдуард Баланчук так і не дачакаўся адказу на сваю скаргу, накіраваную яшчэ 16 жніўня ў ЦВК і пракуратуру. Скарга датычылася парушэнняў працэдуры праверкі подпісаў за прэтэндэнтку ў кандыдаты Галіну Лазоўскую. Нягледзячы на тое, што ад вынікаў разгляду скаргі залежалі вынікі рэгістрацыі, рэагаваць на заўвагі назіральніка ніхто, відаць, не збіраецца.

Эдуард Баланчук, які прысутнічаў пры праверцы камісіяй подпісаў, здадзеных Галінай Лазоўскай, адзначае, што праверка была несумленнай. Таму назіральнік напісаў пракуратуру і ЦВК скаргу з просьбай праверыць подпісы, здадзеныя прэтэндэнткай, і пры наяўнасці парушэнняў адмовіць у рэгістрацыі. Таксама ён прасіў папярэдзіць старшыню камісіі аб недапушчэнні парушэння заканадаўства і прадастаўленні назіральніку магчымасці азнаёміцца з усімі патрэбнымі дакументамі па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў.

Заяву павінны былі разгледзіць у трохдзённы тэрмін, але да гэтага часу адказу няма. А спадарыня Лазоўская ўжо зарэгістраваная.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international