Віцебскі аблсуд адхіліў касацыйную скаргу Яніны Ляснеўскай

2012 2012-08-23T12:07:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/janina-lesnevskaja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яніна Ляснеўская, актывістка грамадзянскай кампаніі "Наш дом"

Яніна Ляснеўская, актывістка грамадзянскай кампаніі "Наш дом"

Суддзя Віцебскага абласнога суда Ірына Смалякова прыняла рашэнне адмовіць Яніне Ляснеўскай у задавальненні скаргі на пастанову суда Аршанскага раёна і горада Оршы ад 31 ліпеня.

Нагадаем, что ў той дзень Аршанскі суд разглядаў матэрыялы адміністратыўнай справы па арт. 17.8 “Распаўсюд твораў, што прапагандуюць культ гвалту і жорсткасці”.  Такім “творам” аршанская міліцыя прызнала знойдзены дома ў Яніны адзін экзэмпляр дзіцячай размалёўкі “Мой тата – міліцыянер”.  У той дзень Аршанскі суд закрыў справу ў сувязі з перавышэннем тэрміну даўнасці. Але Яніна Ляснеўская палічыла, што гэта рашэнне не даказвае яе невінаватасці і абскардзіла яго. Яна прасіла разгледзець справу па сутнасці, прыняць пастанову аб адсутнасці ў яе дзеяннях складу правапарушэння і вярнуць ёй той самы адзін экзэмпляр размалёўкі.

Але да аргументаў Яніны абласны суд не прыслухаўся – справа будзе закрыта ў сувязі з сыходам тэрміну даўнасці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international