Прэзентацыя парталу Palitviazni.info ў Варшаве

2012 2012-08-23T11:23:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/palitviazni_plakat.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэдакцыя парталу Palitviazni.info, прадстаўнікі Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Фонда развіцця дэмакратычных ініцыятыў запрашаюць на прэс-канферэнцыю, пад час якой будзе прадстаўлены адноўлены і пашыраны інтэрнэт-рэсурс, прысвечаны беларускім палітвязням. Прэс-канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў Праавабарончага цэнтру “Вясна” адбудзецца 24 жніўня 2012 года ў Беларускім Доме у Варшаве (Village 13/3).  Пачатак у 14-00.

У межах прэзентацыі ў 15-00 пройдзе паказ фільма “Свечка праўды Алеся Бяляцкага” з тытрамі на польскай мове. Фільм прысвечаны асуджанаму рэжымам Лукашэнкі абаронцу правоў чалавека, кіраўніку Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесю Бяляцкаму.

Пасля прагляду фільма адбудзецца дыскусія з удзелам двух маладых беларускіх актывістаў: Вячаслава Dзіянава, каардынатара арганізаваных праз Інтэрнэт "маўклівых пратэстаў" і Франака Вячоркі, апазіцыйнага моладзевага актывіста, супрацоўніка тэлеканалу  “Белсат”, а таксама журналіста-рэдактара ​​парталу вядучых краін Усходняга партнёрства Eastbook, Люка Граеўскага.

Дыскусія з актыўным удзелам аўдыторыі, будзе датычная, у прыватнасці, сітуацыі з беларускімі палітзьняволенымі перад маючымі адбыцца парламенцкімі выбарамі.

Партал Palitviazni.info мае чатыры моўныя версіі (беларуская, руская, англійская і польская) і прысвечаны палітычным зняволеным, ахвярам рэжыму ў Беларусі.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне ў Варшаве: 881 588 034

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international