Кіраўнік віцебскай арганізацыі БНФ Уладзіслаў Токараў не прайшоў рэгістрацыю

2006 2006-12-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня акруговай выбарчай камісіі па Віцебскай вобласьці запрасіў кіраўніка віцебскай гарадзкой арганізацыі БНФ Уладзіслава Токарава на паседжаньне па пытаньнях рэгістрацыі. У кабінеце чыноўніка спадару Токараву паведамілі, што ён не зарэгістраваны ў сувязі з тым, што сярод подпісаў, пададзеных у выбарчую камісіі, ёсьць вялікая колькасьць несапраўдных.

Старшыня камісіі сказаў, што людзі, якія падтрымалі Уладзіслава Токарава, адмовіліся ад подпісаў. На патрабаваньне спадара Токарава паказаць яму акты адмовы ад подпісаў яму адказалі, што не абавязаныя такія дакумэнты паказваць.

"Я ўпэўнены, што несапраўдных подпісаў не было. І не маглі людзі так проста адмовіцца ад таго, што яны мяне падтрымалі", - кажа Уладзіслаў Токараў, які падаў 243 подпісы ў абласную акруговую камісію й 140 подпісаў у гарадзкую, - паведамляе www.pbnf.org

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international