Стэфановіч – Адміністрацыі прэзідэнта: “Заканадаўства мае розныя механізмы для вызвалення палітвязняў”

2012 2012-08-22T15:39:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stefanovich-nn.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч

Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч

У адказ на петыцыю за вызваленне Алеся Бяляцкага, перададзеную ў Адміністрацыю прэзідэнта напярэдадні 4 жніўня, праваабаронцам паведамляецца, што “якое-небудзь умяшанне ў дзейнасць суддзяў па выкананні правасуддзя недапушчальнае і цягне адказнасць па законе”.

Начальнік галоўнага ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзянаў Станіслаў Буко тлумачыць прадстаўнікам няўрадавых арганізацый, што “згодна з Канстытуцыяй судовая ўлада ў Рэспубліцы Беларусь належыць судам. Суддзі пры ажыццяўленні правасуддзя незалежныя ў прыняцці рашэнняў і падпарадкоўваюцца толькі закону. Іншыя дзяржаўныя органы і службовыя асобы такімі паўнамоцтвамі не надзелены”.

Каментуючы гэтую адпіску прадстаўніка прэзідэнцкай адміністрацыі, намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч нагадвае, што беларускае заканадаўства прадугледжвае і іншыя прававыя механізмы, якія дазваляюць вызваляць палітвязняў. “І мы гэта бачылі ўжо некалькі разоў - у 2008-м, 2011-м гадах, калі Лукашэнка сваімі ўказамі пра памілаванне вызваляў палітвязняў, - кажа праваабаронца. - Таму мы ў сваім звароце патрабавалі вызвалення Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязняў. І не важна, якія прававыя механізмы для гэтага будуць выкарыстаны фармальна”.

Нагадаем, прадстаўнікі беларускіх няўрадавых арганізацый, грамадскія дзеячы і праваабаронцы напярэдадні Міжнароднага Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі, які ўпершыню адзначаўся 4 жніўня, перадалі ў Адміністрацыю прэзідэнта петыцыю да ўладаў з патрабаваннем неадкладнага і безумоўнага вызвалення старшыні ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязняў, а таксама спынення ціску на праваабарончыя і грамадскія арганізацыі краіны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international