Назіральнік–Ярмошынай: дзе напісана пра забарону знаёміцца з дакументацыяй камісіі?

2012 2012-08-22T15:22:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vialichkin-abse.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнік у акруговай выбарчай камісіі № 2 г. Брэста Уладзімір Вялічкін 21 жніўня напісаў адказ старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай на яе параду лепей вывучыць ч. 4 і 5 арт 13 Выбарчага кодэкса.

Уладзімір Вялічкін паведаміў Л.Ярмошынай, што ў вышэйзгаданых частках арт. 13 не напісана, што яму, як назіральніку, забаронена знаёміцца з дакументацыяй акруговай камісіі. У выпадку, калі такія змены ў заканадаўстве з’явяцца, то тады, па словах назіральніка, ён будзе гэтым кіравацца. На думку Вялічкіна, адмова нацыянальным назіральнікам знаёміцца з дакументацыяй камісіі – ёсьць ні што іншае, як дыскрымінацыя, паколькі міжнародным назіральнікам у Беларусі гэта даступна.

Нагадаем, што 16 жніўня Уладзімір Вялічкін звярнуўся ў ЦВК са скаргай на тое, што ў акруговай выбарчай камісіі № 2 Брэста яму забаранілі прысутнічаць пры праверцы подпісаў і дакументаў прэтэндэнтаў у кандыдаты Палаты прадстаўнікоў і азнаёміцца з дакументацыяй гэтай камісіі. Старшыня ЦВК на гэтую скаргу адказала, што назіральнік не ведае ч.4 і 5 арт. 13 Выбарчага кодэксу і параіла з імі азнаёміцца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international