Адміністратыўную справу Анатоля Лябедзькі направілі на дапрацоўку - асудзіць лідэра АГП не ўдалося

2006 2006-12-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну сталіцы судзьдзя Бычко Аляксей разглядаў адміністратыўную справу, складзеную на кіраўніка Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку, затрыманага падчас разгону мірнай акцыі салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным і іншымі палітзьняволенымі, якая праходзіла 10 сьнежня ў Міжнародны дзень правоў чалавека.

Напачатку судовага працэсу палітык заявіў хадайніцтва аб адводзе судзьдзі, аднак яно не было задаволенае. У выніку разгляду справы сьведкі з боку абвінавачваньня давалі блытаныя сьведчаньні, пры гэтым сьведкамі былі зусім не тыя міліцыянты, якія затрымлівалі Анатоля Лябедзьку. Палітык патрабаваў, каб прагледзелі відэастужку з месца падзеяў, якую меў з сабой. Судзьдзя Бычко, нават не заслухаўшы сьведкаў з боку абвінавачанага, накіраваў справу на дапрацоўку, відаць, зразумеўшы, што засудзіць лідэра АГП, як напярэдадні моладафронтаўскіх актывістаў, не атрымаецца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international