Бяроза, Івацэвічы: Супрацоўнік выканкаму дае ўчастковым камісіям устаноўку

2012 2012-08-22T14:41:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chynouniki-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На першым паседжанні  бярозаўскай участковай камісіі № 59, якая адносіцца да Пружанскай выбарчай акругі № 9, прысутнічаў супрацоўнік Бярозаўскага райвыканкама Віталь Мшар, які фактычна праводзіў агітацыю за прэтэндэнта ў кандыдаты Аляксандра Юркевіча, адзначаючы ягоныя станоўчыя чалавечыя і прафесійныя якасці. Віталь Мшар акцэнтаваў таксама ўвагу сяброў камісіі на тым, што гэты вылучэнец – іх зямляк, нарадзіўся ў Бярозаўскім раёне. Іншыя прэтэндэнты ў кандыдаты ў прамове выканкамаўскага чыноўніка не ўзгадваліся.

Толькі пасля заўвагі сябра камісіі ад Партыі БНФ Васіля Азаранкі адносна забароны правядзення датэрміновай агітацыі і фактычнага ўмяшальніцтва ў працу камісіі спадар Мшар спыніў сваю хвалебную прамову.

Падобныя незаконныя дзеянні супрацоўніка выканкаму зафіксаваны і падчас наведвання В. Мшарам малецкай участковай камісіі № 66, якая адносіцца да Івацэвіцкай выбарчай акругі № 11, дзе ён рэкламаваў ужо кіраўніка ЖКГ з Івацэвічаў Леаніда Кавалевіча. Па словах чыноўніка, “астатнія вылучэнцы -- так, ад нейкіх там партый.” Сведкам гэтага з’яўляўся сябра гэтай камісіі ад Партыі БНФ Аляксандр Кенда.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international