Андрэйчанка сумняецца ў аб'ектыўнасці міжнародных назіральнікаў

2012 2012-08-22T12:53:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/andrejchanka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Уладзімір Андрэйчанка

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Уладзімір Андрэйчанка

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу збіраецца балатавацца ў парламент на другі тэрмін па Докшыцкай выбарчай акрузе №22. Паводле  БЕЛТА ён заявіў, што "ацэнка місіі назіральнікаў ад СНД заўжды з'яўляецца аб'ектыўнай", аднак "што тычыцца назірання місіі БДІПЧ АБСЕ, то тут заўжды было і застаецца перадузятае стаўленне".

Сваё меркаванне наконт неаб'ектыўнасці міжнародных назіральнікаў Уладзімір Андрэйчанка агучыў падчас раённага пасяджэння ў Глыбокім. Менавіта ў гэтым рэгіёне ён і збіраецца другі раз запар балатавацца ў парламент. Праўда, падчас мінулых парламенцкіх выбараў тая акруга, дзе ён стаў дэпутатам, называлася Глыбоцкай, а цяпер яе перайменавалі ў Докшыцкую, хаця ў яе па-ранейшаму  уваходзяць тыя самыя Докшыцкі, Глыбоцкі і Вушацкі раёны.    

Такім чынам, выступаючы перад  сваімі выбаршчакамі, Уладзімір Андрэйчанка загадзя "рыхтуе глебу" для недаверу да назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ, якім, паводле ягоных словаў, "ехаць сюды з падрыхтаванымі заключэннямі (мы гэта ведаем, мы гэта праходзілі) проста недапушчальна".

На тым самым раённым пасяджэнні з удзелам мясцовых уладаў, Савету старэйшын і Савету маладых спецыялістаў у Глыбокім У.Андрэйчанка разважаў і пра тое, якім мусіць быць дэпутат парламента.

"Перш за  ўсё гэта мусіць быць развіты чалавек, патрыёт свае краіны, які шчыра хварэе за яе лёс. Народнаму абранніку немагчыма быць дэпутатам толькі па акрузе і адстойваць інтарэсы канкрэтнага кола людзей. Ён мусіць бараніць інтарэсы краіны ўцэлым. Гэта мусіць быць усебакова развіты чалавек, мудры па жыцці, таму што трэба пісаць законы, па якіх будзе жыць наша краіна і наша грамадства," – гэтая словы, невыпадкова сказаныя  менавіта ў асяродку свайго элекатрату цяжка расцэнваць як нешта іншае, чымсьці самарэкламу, або нават датэрміновую агітацыю за сваё абранне.

 

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international