“Паляванне” на актывістаў “Еўрапейскай Беларусі”

2012 2012-08-22T11:50:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/eurabel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
грамадзянская кампанія "Еўрапейская Беларусь"

грамадзянская кампанія "Еўрапейская Беларусь"

На цэнтральным чыгуначным вакзале Менску 22 жніўня каля 11 гадзін раніцы супрацоўнікі міліцыі затрымалі магілёўскага актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Віктара Болдзіна. Ён толькі сыйшоў з цягніка.

У яго знайшлі некалькі выданняў пра байкот  і  газэту «Народная воля».

Падобная гісторыя адбылася ўчора, калі вечарам на вакзале быў затрыманы актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Аляксей Цёплы. Юнак толькі вярнуўся  дадому з Польшы. Зараз ён чакае разгляду адміністрацыйнай справы ў Кастрычніцкім судзе Менска.

Прычыны такой пільнай увагі да актывістаў “Еўрапейскай Беларусі” з боку сілавых структур пакуль невядомыя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international