Берасьцейскі гарвыканкам вызначыў месца для правядзеньня пікетаў і мітынгаў на ўскрайку гораду

2006 2006-12-11T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Берасьцейскі гарвыканкам вызначыў новае месца, дзе можна будзе праводзіць масавыя мерапрыемствы, у тым ліку пікеты й мітынгі, паведаміла Радыё Свабода.

Ім стаў фізкультурна-спартовы комплекс “Лякаматыў”. Месьціцца ён сярод прыватных жылых дамоў і пабудаваны на месцы знішчаных за савецкім часам габрэйскіх могілак.

Раней пікеты й мітынгі берасьцейскія ўлады дазвалялі рабіць на іншым ускрайку гораду — на стадыёне “Будаўнік”, дзе цяпер ідзе рэканструкцыя.

Рашэньне гарвыканкаму прадугледжвае, што месца правядзеньня дзяржаўных сьвятаў ды іншых масавых мерапрыемстваў, арганізатарамі якіх зьяўляюцца дзяржаўныя ўстановы, будзе вызначацца асобна ў кожным канкрэтным выпадку. Гэта можа сьведчыць, што ладзіць акцыі на стадыёне “Лякаматыў” прапануюць толькі прадстаўнікам апазыцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international