Брэстчына: большасць раённых газет ігнаруе выбарчую кампанію

2012 2012-08-22T10:53:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paleskaja-prauda-gazety.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Калі ў друкаваных версіях дзяржаўных выданняў, што існуюць ў Брэсцкай вобласці, яшчэ з’яўляецца якая-небудзь інфармацыя пра выбары ў Палату прадстаўнікоў, дык на сайтах “раёнак” гэта тэма амаль не ўзгадваецца.

У прыватнасці, за ўвесь час, што ідзе выбарчая кампанія, ніводнай актуальнай навіны пра яе не выставілі на свае інтэрнэт-старонкі такія выданні, як “Раённыя будні” (Пружаны), “Навіны Палесся” (Столін), “Полесская правда” (Пінск), “Драгічынскі веснік”, “Заря над Бугом” (Брэст).

У той жа час некаторыя газеты, не закранаючы непасрэдна тэму выбараў, шмат публікацый зрабілі пра тых, хто збіраецца вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты. Так, адразу тры “раёнкі” – “Навіны Камянеччыны”, “Голас часу” (Маларыта) і “Сельская праўда” (Жабінка) – рэгулярна змяшчалі матэрыялы пра наведванне гэтых раёнаў памочніка прэзідэнта РБ – галоўнага інспектара па Брэсцкай вобласці Уладзіміра Пузырэўскага, які ладзіў сустрэчы ў працоўных калектывах і прымаў грамадзян па асабістых пытаннях. Пазней высветлілася, што Пузырэўскі ідзе кандыдатам у дэпутаты па Белавежскай выбарчай акрузе №8, якая ўключае тры вышэйзгаданыя раёны.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international