Канфіскаваныя рэчы не вярнулі, у разглядзе скаргі адмовілі

2012 2012-08-22T10:47:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mikola_ulasevic.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Ашмянах прайшоў суд па разглядзе скаргі грамадскага актывіста і праваабаронца Міколы Уласевіча з Астравеччыны. Скарга была пададзена на неправамерныя дзеянні Ашмянскай рэгіянальнай мытні. Разгляд скаргі быў настолькі фармальным, што заняў усяго 15 хвілінаў. Уласевічу ў задавальненні скаргі адмовілі.

Прадстаўнік Ашмянскай мытні, які быў на судзе, сцвярджаў, што Уласевіч нібыта прапусціў працэсуальны тэрмін для падачы скаргі, спасылаючыся пры тым на пункт 7 артыкулу 264 Грамадзянска працэсуальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Мікола Уласевіч катэгарычна з гэтым нязгодны, паколькі раней прайшло два пазасудовыя абскарджанні і пасля другога абскарджання ён падаў скаргу ўжо ў суд ў адпаведны тэрмін. Суд жа палічыў, што Уласевіч мусіў падаваць сваю скаргу ў гэтую інстанцыю ў месяцавы тэрмін з часу правапарушэння, гэта значыць з 10 красавіка бягучага году, калі ў актывіста забралі на мяжы асабістыя рэчы. Суд сцвердзіў, што ў дадзеным выпадку ў адпаведнасці з артыкулам 33 Мытнага кодэксу Рэспублікі Беларусь пазасудовае абскарджанне неабавязковае, а таму працэсуальны тэрмін ідзе з моманту парушэння, а не з моманту атрымання адказу на пазасудовую скаргу.

Мікола Уласевіч мае намер абскардзіць зараз рашэнне Ашмянскага суду ў касацыйным парадку. Трэба дадаць, што беспадстаўна забраныя асабістыя рэчы актывіста Ашмянская рэгіянальная мытня дагэтуль не вярнула.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international