Судзяць актывістак БХД

2012 2012-08-22T09:38:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bhd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння на 10 гадзін раніцы  ў судзе Савецкага раёна Менска прызначаны разгляд адміністрацыйных спраў актывістаў ствараемай Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Галіны Каржанеўскай і Іны Лойкі, якія ўдзельнічалі ў пікетах за байкот выбараў. Пачатак суду ў 10-00.

Раней прэсавая служба БХД паведамляла пра тое, што супрацоўнікі міліцыі 8 жніўня тэлефанавалі многім сябрам ініцыятыўнай групы лідара Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Марыны Хоміч, якія ўдзельнічалі ў пікетах ля Камароўскага рынку і ў іншых месцах.  Міліцыянты патрабавалі з'явіцца ў РАУС для тлумачэнняў па факце правядзення пікетаў.

* * *

Суд Савецкага раёна Менска аштрафаваў актывістак аргкамітэту БХД Галіну Каржанеўскую і Іну Лойку на тры базавыя велічыні (300 тысяч рублёў) кожную.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства