Актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Аляксея Цёплага пакаралі штрафам

2012 2012-08-22T09:06:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kajdanki-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Кастрычніцкага раёна Менска пачынаецца разгляд адміністрацыйнай справы актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Аляксея Цёплага, які быў затрыманы прыкладна каля 21 гадзіны вечара 21 жніўня каля чыгуначнага вакзалу ў Менску. Юнак толькі вярнуўся   дадому з Польшы.

Аляксей паспеў паведаміць сваім сябрам аб затрыманні, пасьля чаго ягоны тэлефон перастаў адказваць на выклікі.

* * *

Суддзя Германовіч прызнала Аляксея Цёплага вінаватым у парушэньні арт. 17.1 (дробнае хуліганства) і 17.9 (курэнне ў грамадскім месцы) КаАП РБ ды пакарала актывіста штрафам у памеры 5 базавых велічынь.

Як паведаміў Цёплы, у 7 раніцы да яго ў камеру на Акрэсціна прыходзіў супрацоўнік КДБ, які запатрабаваў падпісаць  пратакол аб тым, што актывіст нібыта лаяўся матам і пагражаў, што ў выпадку адмовы «іншыя людзі будуць размаўляць» з апазіцыянерам, а ён патрапіць на Акрэсціна. Кэдэбэшнік таксама сказаў, што сапраўдная прычына суда над актывістам заключаецца ў распаўсюдзе ў Мінску друкаванай газеты «Хартыя'97».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international