Салігорск: сустрэчы з выбаршчыкамі там, дзе выбаршчыкаў няма
Салігорскі выканаўчы камітэт вызначыў месцы для правядзення сустрэч з выбаршчыкамі. Чыноўнікі, як гэта і чакалася, зацвердзілі тыповы спіс месцаў, дзе кандыдаты ў дэпутаты змогуць сустракацца з жыхарамі горада. Відавочна, што прынтае рашэнне прадыктавана жаданнем зрабіць выбары ў Палату прадстаўнікоў максімальна непублічным працэсам.
Казаць пра ягоную адпаведнасьць патрэбам важнай палітычнай кампаніі не даводзіцца.
Вызначаныя месцы для правядзення сустрэч не знаходзяцца ў цэнтры гораду альбо побач з наведваемымі гараджанамі месцамі. Аналагічная сітуацыя з месцамі правядзення масавых мерапрыемстваў. На тэрыторыі двух выбарчых акругаў у Салігорскім раёне такімі месцамі з’яўляюцца два стадыёны, два паркі і спартовыя пляцоўкі школаў гораду.
Варта адзначыць, што стадыёны і паркі знаходзяцца на ўскраінах населеных пунктаў і не з’яўляюцца папулярнымі месцамі сярод жахыроў рэгіёна. Размова з выбаршчыкамі ў дварах ці каля ўваходу ў гарадскі рынак, на плошчах ці ў парку - будзе трактавацца як парушэнне Выбарчага заканадаўства і Адміністрацыйнага кодэксу. То бок, кантактаванне з людзьмі нібыта і дазволена, але толькі там, дзе саміх людзей няма.
Моладзевы актывіст Іван Шыла, які ў выпадку рэгістрацыі кандыдатам Віктара Малочкі будзе ягонай даверанай асобай, звярнуўся з гэтай нагоды са скаргай у ЦВК.
-Кожную выбарчую кампанію такія звароты накіроўваюцца ў ЦВК. На нашу думку, спіс месцаў для агітацыйных сустрэчаў штучна абмежаваны - улады імнуцца “схаваць” выбары і звузіць магчымасці для кантактаў з людзьмі. Ёсць цэнтральная плошча, цэнтральныя вуліцы і наогул месцы, якія наведвае шмат людзей - выбары ў парламент значная палітычная падзея і не варта “яе” накіроўваць на школьныя стадыёны і ўскраіны гораду. Малаверагодна, што рашэнне выканкаму зменіцца, але, мы лічым неабходным, каб такія рэчы заставаліся “на паперы”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”