Брэст: Назіральніку адмоўлена ў прысутнасці падчас праверкі дакументаў вылучэнцаў

2012 2012-08-21T16:55:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vialichkin_uladzimir.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Правабаронца Уладзімір Вялічкін

Правабаронца Уладзімір Вялічкін

Ніякай інфармацыі назіральнікам не даваць -- дала распараджэнне  сябрам акруговай выбарчай камісіі № 2 г.Брэста старшыня камісіі Галіна Янголенка пасля таго, як назіральнік Уладзімір Вялічкін папрасіў пісьмова дазволу прысутнічаць пры праверцы подпісаў і іншых дакументаў, пададзеных вылучанымі прэтэндэнтамі ў кандыдаты. Спадарыня  Янголенка сваю адмову аформіла пісьмова, спаслаўшыся на арт. 13 Выбарчага кодэксу. Таксама назіральніку не дазволілі азнаёміцца з журналам уваходзячых і зыходзячых дадзеных, з журналам уліку назіральнікаў, з пратаколамі паседжання камісіі. Старшыня камісіі Янголенка наогул сказала, што ён павінен быў удзячны, што яго запрашаюць на паседжанні.

16 жніўня  Вялічкін вымушаны быў звярнуцца са скаргай у ЦВК, у якой праінфармаваў пра закрытасць працы акруговай камісіі і папрасіў забяспечыць выкананне правоў назіральніка. У сваёй скарзе Вялічкін спаслаўся на арт. 13 Выбарчага кодэкса і арт. 65 Канстытуцыі РБ, якія гарантуюць адкрытасць і галоснасць выбараў.

19 жніўня назіральнік атрымаў адказ з ЦВК за подпісам Лідзіі Ярмошынай, у якім старшыня Цэнтрвыбаркаму падтрымала дзеянні акруговай камісіі і папракнула Вялічкіна няведаннем выбарчага заканадаўства, параіўшы кіравацца ч. 4 і 5 арт. 13 ВК.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international