У Віцебску забаранілі 15 агітацыйных пікетаў за байкот выбараў

2012 2012-08-21T16:53:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bajkot-grafika.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заяўкі на пікетаванне падавалі віцебскія сябры КХП БНФ, якія хацелі праводзіць пікеты падчас агітацыйнай кампаніі. Аднак, паводле ліста з ЦВК, агітацыя за байкот да агітацыйнай выбарчай кампаніі ніякага дачынення не мае.

Тры віцебскія сябры  КХП БНФ падалі па пяць заявак на пікеты за байкот выбараў у тры раённыя адміністрацыі гораду. Яшчэ адзін партыйны актывіст, Ян Дзяржаўцаў, звярнуўся ў ЦВК па тлумачэнні, як ладзіць пікеты за байкот у межах выбарчага заканадаўства.

"Мне прыйшоў адказ, што агітацыя за байкот да агітацыйнай кампаніі нібыта дачынення не мае. Гэта значыць, арганізацыя пікетаў, якія мы замаўлялі, падпарадкоўваецца заканадаўству пра масавыя акцыі, а не выбарчаму заканадаўству. І з усіх трох раённых адміністрацый Віцебску мы атрымалі адмовы на падставе таго, што ў нас няма дамоўленасцяў на абслугоўванне нашых акцый з ЖКГ, міліцыяй і пракуратурай, як гэта патрабуецца для звычайных пікетаў. Але ж нашы акцыі – не звычайныя, яны тычаццы выбараў. І ўжо калі для агітацыі за кандыдатаў вызначаны дадатковыя месцы, спрошчана працэдура арганізацыі пікетаў, то і для агітацыі за байкот мусяць быць тыя самыя ўмовы. Інакш парушаюцца правы прыхільнікаў байкоту!" – лічыць спадар Дзяржаўцаў.

Ен упэўнены, што сябрам КХП БНФ ды іншых структур, якія падтрымліваюць ідэю байкоту, усе адно трэба ладзіць нейкія акцыі, праводзіць тлумачальную работу з насельніцтвам, нягледзячы на тое, што пікетаванне прыхільнікам байкоту ў Віцебску забаранілі.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international