viasna on patreon

8 сьнежня ў Віцебску затрыманы і аштрафаваны распаўсюднік незалежнай прэсы Барыс Хамайда

2006 2006-12-11T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У пастарунку апазіцыянер даведаўся, што ён патрапіў пад "зачыстку горада", якая праводзілася на час прыезду ў Віцебск прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага.

Прэм'ер-міністар быў з візытам у абласным цэнтры 7-8 сьнежня, гэтыя дні за парадкам у горадзе сачылі ўзмоцненыя міліцэйскія патрулі. У пятніцу пад іхную ўвагу падпаў распаўсюднік незалежнае прэсы Барыс Хамайда, які выйшаў у цэнтар горада, да "сіняга дому", са сьвежымі газэтамі.

"Прыехалі па мяне два капітаны з Чыгуначнага РАУСу, кажуць: "Давайце зьбірайцеся!" А ў мяне газэт процьма: толькі-толькі сьвежы "Витебский курьер" атрымаў, 200 паасобнікаў, "Народная Воля", "Наша Ніва", "ARCHE", "Свабода", кнігі Ўладзімера Падгола і нават некалькі артыкулаў Зянона Пазьняка. Адным словам, поўная сумка! Дык міліцыянты нават паднесьлі мне гэтую сумку, дзе машына стаяла! У пастарунку склалі пратакол за гандаль у неналежным месцы. Потым павезьлі мяне ў суд, далі палову базавай велічыні штрафу – 15 з паловай тысяч. Але я ў судзе таксама сказаў, што ізноў стану з гэтымі газэтамі, бо людзі прагнуць глыток свабоды!"- паведаміў распаўсюднік Радыё Свабодзе.

Судзьдзя Чыгуначнага райсуду Юры Урбан папярэдзіў спадара Хамайду, што ён можа быць зноў затрыманы. Аднак распаўсюднік прастаяў з газэтамі амаль да цёмнага, і ніхто з ахоўнікаў правапарадку не зьвярнуў на яго ўвагі: яшчэ ў Чыгуначным райаддзеле Барысу Хамайду давялося пачуць гутарку міліцыянтаў, што нарэшце прэм'ер-міністар Сяргей Сідорскі зьехаў з Віцебску, і "зачыстка горада" адмяняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства