Кобрын: дзяржаўная газета піярыць прэтэндэнта-дэпутата

2012 2012-08-21T16:10:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-zazulia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нягледзячы на ​​тое, што да рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты займацца агітацыяй выбарчае заканадаўства не дазваляе, дзяржаўныя СМІ Брэсцкай працягваюць “піар” на карысць дзейных парламентарыяў.
Адным з тых, хто жадае застацца ў Палаце прадстаўнікоў на новы тэрмін, з'яўляецца Аляксандр Зазуля, які раней быў абраны дэпутатам ад Кобрынскай акругі №12. Не чакаючы афіцыйнай рэгістрацыі, брэсцкая абласная газета “Народная трыбуна” (яе заснавальнікі – аблвыканкам і абласны савет дэпутатаў) надрукавала артыкул, цалкам прысвечаны гэтаму “народнаму абранніку”.

У публікацыі Зазуля шмат распавядае пра сваю парламенцкую дзейнасць, зладжанасць працы дэпутацкага корпуса і спрабуе давесці, што ён з калегамі вельмі актыўна працуюць над законапраектамі. “Напрыклад, на Жыллёвы кодэкс паступіла 4000 паправак. Уявіце, што было, калі б усе 4000 вынеслі ў Авальную залу на абмеркаванне? Абмяркоўвалі б кодэкс і па сённяшні дзень”, - тлумачыць дэпутат.
Зрэшты, галоўная мэта артыкулу – давесці пра карысць сваёй працы ў парламенце для жыхароў Кобрынскага рэгіёна. Пра гэта ў публікацыі гаворыцца вельмі падрабязна. “Разумею, што майму выбаршчыку, перш за ўсё цікава, а што дэпутат Зазуля зрабіў дзеля інтарэсаў яго, выбаршчыка? Магу адзначыць, што ўзаемаадносіны з тымі, хто сваімі галасамі чатыры гады таму падтрымаў мяне, склаліся добра. На прыёмы прыходзіць шмат людзей. Іх хвалююць і праблемы добраўпарадкавання роднага горада, і асабістага працаўладкавання, і паляпшэння якасці жыцця. Напрыклад, звярнуліся медыцынскія работнікі: лякарні ў Кобрыне вельмі патрэбны лораскапічны апарат. Ініцыятыву медыцынскай установы падтрымала кіраўніцтва райвыканкама, я сустрэўся з міністрам аховы здароўя, знайшоў разуменне і ў абласным упраўленні аховы здароўя. Вынік - апарат у Кобрыне ёсць”.

Акрамя рэкламы сваёй дзейнасці Аляксандр Зазуля тлумачыць іншую сваю місію падчас працы ў парламенце. ”Дэпутат павінен адукоўваць выбаршчыкаў, тлумачыць, што мы жывем у прававой дзяржаве і павінны кіравацца ў вырашэнні і дзяржаўных, і тэрытарыяльных, і асабістых праблем толькі дзеючым прававым полем нашай краіны, - дэкларуе кобрынскі “народны абраннік”. - Вельмі спадзяюся, што выбаршчыкі не будуць кідацца на папулісцкія заклікі, а прагаласуюць за тых людзей, у якіх яны ўбачаць перспектыву развіцця і рэгіёну, і краіны. За тых, хто здолее знайсці агульную мову з рознымі бакамі. У тым ліку і з мясцовай вертыкаллю ўлады”.

Варта дадаць, што апанентамі Зазулі ў Кобрынскай акрузе №12 маюць намер быць дырэктар ААТ “Кобрынская птушкафабрыка” Зміцер Місюк (яго вылучыла Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці), сябра ЛДП Уладзімір Надольскі і Аляксандр Страчук, які прадстаўляе Партыю БНФ.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international