Гарадзеншчына: назіральнікам прапанавалі “слепа” зафіксаваць вынікі рэгістрацыі кандыдатаў

2012 2012-08-21T15:49:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/luban-padlik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Незалежныя назіральнікі, якія зарэгістраваныя ў акруговых выбарчых камісіях Гарадзеншчыны, атрымалі адмовы прысутнічаць на паседжаннях, дзе будзе ісці праверка  дакументаў па рэгістрацыі кандыдатаў. Акруговыя камісіі спасылаюцца пры гэтым на артыкулы 38 і 67 Выбарчага кодэксу. Такія пісьмовыя адказы атрымалі назіральнікі Алег Рамашкевіч з АВК Мастоўскай акругі №56, Віктар Парфёненка і Раман Юргель з АВК Гарадзенскай-Занёманскай акругі №49. А назіральніку Юрыю Курганскаму а АКВ Гарадзенскай –Паўночнай акругі №51 паведамілі, што дакументы адзінага кандыдата, які вылучаўся шляхам збору подпісаў, В. Лісковіча ўжо правераны.

Па-сутнасці незалежным назіральнікам прапаноўваецца толькі прысутнічаць на паседжаннях камісій, дзе фактычна будуць абвешчаны вынікі праверкі пададзеных дакументаў, іншымі словамі стаць “сляпымі фіксатарамі” ранейшых рашэнняў камісій.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international