Amnesty International заклікае зьняць абвінавачваньні з Башарымава і Сурапіна

2012 2012-08-21T14:43:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У заяве адзначаецца, што яны абодва абвінавачваюцца паводле артыкулу 16 («саўдзел у злачынстве») і артыкулу 371 («незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь») Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь і што ім можа пагражаць да сямі гадоў турмы.

Amnesty International падкрэсьлівае, што Сурапін пасьля вызваленьня ня мае права пакінуць свой родны Слуцак без дазволу КДБ і таксама не павінны раскрываць любую інфармацыю, зьвязаную з расьсьледаваньнем.

Арганізатары палёту са Studio Total асудзілі арышты і заявіў, што ні Башарымаў, ні Сурапін ня мелі ніякай сувязі з палётам і ня ведалі пра яго плянаваньне.

Amnesty International заклікае зьвяртацца да беларускіх уладаў з заклікам неадкладна зьняць абвінавачаньні супраць Сяргея Башарымава і Антона Сурапіна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international