Суд разгледзіць скаргу грамадскай актывісткі Алены Дубовік

2012 2012-08-21T14:27:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dubovik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Дубовік

Алена Дубовік

Суд Маскоўскага раёна Менска разгледзіць скаргу грамадскай актывісткі Алены Дубовік на ўмовы ўтрымання ў мінскім Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў 27 жніўня ў 14-30. Раней паведамлялася, што суддзя гэта суду Алена Рудніцкая, якая  13 жніўня пачала судовы разгляд, наступнае паседжанне прызначыла аж на 1 кастрычніка, а сама выправілася ў працоўны адпачынак. Зараз спрау перадалі суддзі Алене Чарняк.

Алена Дубовік была затрымана 24 сакавіка падчас рок-канцэрта ў падтрымку ініцыятывы "Ежа замест бомбаў" у Палацы культуры Трактарнага заводу і асуджана на 3 сутак арышту па адміністрацыйным артыкуле аб дробным хуліганстве. Пакаранне адбывала ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

У сувязі з гэтым Алена Дубовік падала скаргу на Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў аб кампенсацыі маральнай шкоды. Справу спачатку планавала разглядаць суддзя Алена Рудніцкая. Але паколькі яна сышла ў працоўны адпачынак, матэрыялы былі перададзеныя суддзі Алене Чарняк, якая раней разглядала шэраг палітычна матываваных спраў і знаходзіцца ў спісе неўяздных у краіны Еўрасаюза.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international