Лагойск: праверка дакументаў – “у працоўным парадку”

2012 2012-08-21T12:59:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zodina-infarm.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20 жніўня акруговая камісія Лагойскай акругі №75 павінна была правесці сваё чарговае паседжанне па праверцы подпісаў і іншых дакументаў вылучэнцаў у кандыдаты: Валянціны Каляка, Ягора Лебядка, Віктара Жолуда і Іллі Мурашкі. Пра запланаваную дату і час гэтага мерапрыемства назіральніца Святлана Лапіцкая атрымала інфармацыю на папярэднім паседжанні камісіі 16 жніўня.

Аднак у прызначаны час у Лагойску паседжання акруговай камісіі не адбылося. Назіральніцы дзяжураная сябра камісыі Вольга Паплеўка патлумачыла, што яно не збіралася. Больш за тое, працэдура па адборы дадатковых подпісаў, як аказалася, па ўсіх вылучэнцах у кандыдаты была праведзеная па-за паседжаннямі - у працоўным парадку. Так, ужо на наступны дзень пасля выдачы на праверку падпісных аркушоў, у пятніцу 17 жніўня нейкім чынам адбіраліся дадатковыя подпісы па вылучэнні В.Каляка і В.Жолуда, а ў дзень плануемага паседжання, якое так і не адбылося, 20 жніўня, дадакова на праверку былі адабраны подпісы за Я.Лебядка і І.Мурашку.

Дзяжураная па АВК №75 Вольга Паплеўка патлумачыла адмену паседжання тым, што сябры камісіі моцна занятыя, акрамя таго «ўсе яны - на сваіх працоўных месцах». На ж паведаміла, што плануецца сабраць паседжанне камісіі 22 жніўня, на якім будуць падведзены вынікі праверкі подпісаў і дакументаў, а таксама праведзена рэгістрацыя кандыдатаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international