Пракуратура вынесла папярэджанне журналістцы Алене Сцяпанавай

2012 2012-08-21T12:38:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sciapanava-alena.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Сцяпанава

Алена Сцяпанава

20 жніўня Алену Сцяпанаву выклікалі ў Віцебскую абласную пракуратуру, каб узяць тлумачэнні адносна працы без акрэдытацыі на замежныя СМІ. Вынікам гаворкі з пракурорам аддзела па нагладу за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў П.М. Зайцавым стала афіцыйнае папярэджанне за подпісам ужо іншага чалавека – намесніка пракурора Віцебскай вобласці, старшага саветніка юстыцыі Г.А.Каранько.

Журналістка збіраецца абскардзіць папярэджанне.

"У афіцыйным папярэджанні напісана поўная бязглуздзіца: мяне папярэдзілі за тое, што на працягу гэтага году я нібыта ажыццяўляла падрыхтоўку аудыё- і відэаматэрыялаў, а таксама інтэрв'юіравала людзей для рэпартажаў, якія "размяшчаліся  ад імя замежнага СМІ (чэшскай рэдакцыі "Радыё Свабодная Еўропа – Радыё Свабода)". Па-першае, я ніяк не магу адказваць за тое, што размяшчалася не ад майго імя, а па-другое, чэшская рэдакцыя Радыё Свабодная Еўропа – Радыё Свабода перастала існаваць яшчэ ў 2002 годзе. Так што сёлета супрацоўнічаць з ёй я не магла ніяк!"—кажа Алена Сцяпанава.

Яна распавяла, што работнік абласной пракуратуры П.М.Зайцаў не дазволіў пазнаёміцца з матэрыяламі праверкі, на падставе якой былі зроблены высновы пра незаконнае супрацоўніцтва з замежным СМІ:

"Мне не сказалі нават, якая структура праводзіла праверку – ці то КДБ, ці то следчы камітэт, ці то міліцыя, ці то пракуратура. Работнік абласной пракуратуры Зайцаў так і сказаў: "Вам не дадуць паглядзець матэрыялы праверкі, і вы не даведаецеся, якія людзі засведчылі, што вы незаконна супрацоўнічаеце з Радыё Свабода". Тым не менш, на падставе свайго канстытуцыйнага права, гарантаванага артыкулам 34, я звярнулася да пракурора вобласці, бо мне абавязаны прадаставіць для знаёмства матэрыялы, якія закранаюць мае правы і законныя інтарэсы.

Я мушу ўсё гэта высветліць, бо ў пракуратуры мяне распытвалі пра нейкія дзіўныя выпадкі. Прыкладам, мне было заяўлена, што я праводзіла нейкае апытанне студэнтаў, прадставіўшыся журналісткай Радыё Свабода. Але спадар Зайцаў адразу зазначыў, што людзі, якія сведчылі пра гэта, са мной не знаёмыя, і я іх не ведаю. Да таго ж мне не паказалі "доказаў" гэтакай маёй працы на замежныя СМІ – не прадэманстравалі хаця б нейкі інфармацыйны матэрыял паводле гутаркі з тымі студэнтамі. Затое у якасці доказа майго "незаконнага супрацоўніцтва" была прад'яўлена раздрукоўка з сайта svaboda.org – калі ў 2008 годзе я адказвала на пытанне журналістаў Радыё Свабода, як прыватная асоба. Падобныя згадкі ў СМІ ніяк не могуць быць доказам мае працы на гэтую рэдакцыю".

Алена Сцяпанава заявіла ў пракуратуры, што з'яўляецца сябрам БАЖ, і што яе калег цікавіць змест гутаркі ў пракуратуры і сутнасць папярэджання. На што  работнік аддзела па нагладу за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў П.М. Зайцаў заўважыў, што з'яўленне яе прозвішча на любых інтэрнэт-сайтах "непажаданае", і што гэтыя факты таксама могуць быць інтэрпрэтаваныя як супрацоўніцтва на нейкія замежныя СМІ без акрэдытацыі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international