Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

2012 2012-08-21T11:17:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”.

У гэтым выпуску:

У “Хроніцы пераследу” - пра журналісцкую і грамадзянскую салідарнасць, што паспрыяла вызваленню пад падпіску з ізалятара КДБ абвінавачаных па так званай справе “плюшавага дэсанту” Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава.   

Госця рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства"Алена Красоўская- Каспяровіч, намесніца дырэктара інфармацыйна-асветніцкай установы “Платформа”. Кіраўніцтва арганізацыі, створанай дзеля абароны людзей, якія сутыкнуліся з беззаконнем пенітэнцыярнай сістэмы, мэтанакіравана пераследуецца. У чым прычыны перадузятага стаўлення да гэтай праваабарончай арганізацыі з боку сілавых структур? Пра гэта гутарка з госцяй праграмы.

У “Праваабарончым календары” – найбольш вядомыя прэміі ў галіне правоў чалавека.

У музычных паўзах – кампазіцыі гурта “Крама”. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international