У склад Цэнтральнай камісіі ўвайшлі пяць прадстаўнікоў партый

2012 2012-08-21T10:49:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У склад Цэнтральнай камісіі з правам дарадчага голасу ўвайшлі пяць прадстаўнікоў палітычных партый Беларусі.

Па дадзеных ЦВК, сябрамі камісіі сталі лідэр Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін, прадстаўнік Камуністычнай партыі Беларусі Георгій Атаманаў, Ліберальна-дэмакратычнай партыі - Аляксандр Радкевіч, Аб'яднанай грамадзянскай партыі - Віктар Карняенка, Партыі БНФ - Ігар Лялькоў.

Акрамя таго, пры Цэнтральнай камісіі акрэдытаваны шэсць нацыянальных назіральнікаў: прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага камітэта Зміцер Чарных, Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «За Саюз і камуністычную партыю Саюза» - Леанід Школьнікаў, ГА «За дэмакратыю, сацыяльны прагрэс і справядлівасьць» - Юры Пуздроў, РГА «Белая Русь»- Сяргей Пігараў, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Іван Лабачоў, Партыі БНФ - Юрый Чавусаў.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international