Рэдакцыя недзяржаўнай грамадзка-палітычнай газеты “Витебский курьер” атрымала папярэджаньне Міністэрства інфармацыі

2006 2006-12-11T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 сьнежня ў рэдакцыю недзяржаўнай грамадска-палітычнай газеты “Витебский курьер” прыйшоў ліст з папярэджаннем Міністэрства інфармацыі. “ Там напісана, што мы абавязаны былі на працягу месяца паведаміць аб тым, што змянілі юрыдычны адрас. Але паколькі рэдакцыя не зрабіла гэтага, то нам выносіцца папярэджанне. Цікава, што гэты ліст датуецца таксама 6 снежня, як і ліст ад прадпрыемства “Элсан” з патрабаваннем вызваліць памяшканне”, – паведаміў БелаПАН галоўны рэдактар выдання Уладзімір Базан.

У пятніцу выданне наведалі прадстаўнікі падатковай інспекцыі. Па словах галоўнага рэдактара, “яны ўжо даўно абяцалі, што прыйдуць да нас, праўда, дзіўна, што падатковая прыйшла менавіта ў гэты дзень”.

6 снежня рэдакцыя атрымала пісьмовы загад ад свайго арэндадаўцы ААТ “Элсан” пакінуць памяшканне, якое яны займаюць, напрацягу двух сутак – да 12 гадзін 8 снежня. У лісце паведамлялася, што наглядны савет ААТ прызнаў несапраўднай, а ў дужках адзначалася – “нікчэмнай” дамову арэнды з ЗАТ “Выдавецкі дом “Витебский курьер”. У загадзе адзначалася, што падчас заключэння дамовы арэнды былі дапушчаныя парушэнні заканадаўства: размяшчэнне рэдакцыі не было ўзгодненае з адміністрацыяй Першамайскага раёна Віцебска, на тэрыторыі якога зараз знаходзіцца рэдакцыя газеты.

7 снежня У.Базан і выканаўчы дырэктар ЗАТ “Выдавецкі дом “Витебский курьер” Жана Папова сустрэліся з намеснікам старшыні адміністрацыі Першамайскага раёна Віктарам Уласавым.

“Мы з цяжкасцю прабіліся на прыём. Мы хацелі падаць дакументы на перарэгістрацыю статута ў сувязі са змяненнем юрыдычнага адрасу рэдакцыі. Гэтыя паперы прадстаўнікі рэдакцыі насілі ў райвыканкам неаднаразова, але там кожны раз адмаўляліся іх прыняць. Напрыклад, на некаторых старонках быў азначаны наш адрас – праспект Маскоўскі, 120, але не напісаны нумар пакоя, які мы займаем. І хоць гэтыя недакладнасці былі выпраўленыя, Уласаў дакументы так і не прыняў. У выніку ён заявіў, што перш чым складаць дамову арэнды з ААТ “Элсан” рэдакцыя павінна была ўзгадніць гэтае пытанне з Першамайскім райвыканкамам”, – сказаў У.Базан.

Па яго словах, рэдакцыя нікуды не збіраецца пераязджаць. Пры гэтым рэдактар не выключае, што ў панядзелак, калі павінен друкавацца тыраж наступнага нумара газеты, “могуць узнікнуць праблемы з друкарняй, дырэктар якой Алег Ларычаў з’яўляецца сябрам абласнога савета па ідэалогіі”.

Як паведаміў БелаПАН віцебскі праваабаронца Павал Левінаў, які дапамагае рэдакцыі вырашыць канфлікт, дамова арэнды паміж ААТ “Элсан” і “Витебским курьером” заключаная да 31 жніўня 2007 года. “Паколькі тэрмін заключэння паміж намі дамовы не мінуў, няма і падстаў для спынення дамоўных адносінаў і вызвалення памяшкання. Да таго ж у дэкрэце прэзідэнта № 11 ад 16 сакавіка 1999 года ёсць вычарпальны пералік дакументаў, якія падаюцца для рэгістрацыі зменаў і дадаткаў ва ўстаноўчыя дакументы, у тым ліку ў сувязі са зменай яго месцазнаходжання. У гэтым пераліку адсутнічае дакумент, які пацвярджае згоду мясцовага выканаўчага або распарадчага органаў на размяшчэнне суб`ектаў гаспадарання на падведамнай тэрыторыі”, – адзначыў П.Левінаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international