Маладэчна: пра рэгістрацыю кандыдата невядома, але ўлёткі ўжо вісяць

2012 2012-08-21T10:58:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maladechna-kulesz-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На адным з выбарчых участкаў г. Маладэчна ў панядзелак была заўважана ўлётка прэтэндэнта ў кандыдаты Станіслава Кулеша. Прычым пра рэгістрацыю яго кандыдатам яшчэ нічога не было вядома. Незалежны назіральнік, зарэгістраваны на гэтай акрузе, накіраваў з гэтай нагоды скаргу ў акруговую камісію і ЦВК.

Пра тое, што на Коласаўскім выбарчым участку размешчана ўлётка Кулеша, назіральніку Алесю Капуцкаму паведамілі выбаршчыкі. Як даўно яна ўжо там знаходзілася – невядома. Незразумелым застаецца тое, калі гэтага кандыдата паспелі зарэгістраваць, а таксама калі і на якія сродкі ён паспеў надрукаваць улётку.

Назіральнік па Маладэчанскай сельскай акрузе №72 Алесь Капуцкі, дзе вылучае сваю кандыдатуру Станіслаў Кулеш, сцвярджае, што яму невядома пра тое, што гэтага кандыдата ўжо зарэгістравалі, хаця звычайна назіральнік прысутнічае на ўсіх паседжаннях камісіі (пра якія яму паведамляюць). Таксама і ў апошнім нумары “Маладзечанскай газеты” за 18 жніўня ў афіцыйнай выбарчай інфармацыі пра Станіслава Кулеша было напісана толькі як пра прэтэндэнта ў кандыдаты.

У любым выпадку Алесь Капуцкі лічыць гэты выпадак грубым парушэннем заканадаўства ў плане датэрміновай агітацыі і накіроўвае з гэтай нагоды скаргі ў адпаведныя выбарчыя органы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international