Кіраўнік МЗС Даніі заклікаў беларускія ўлады вызваліць лідэра “Вясны” Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязняў

2012 2012-08-21T10:31:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dania-stefanovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Гулак, Валянцін Стэфановіч і Віллі Сондал.

Алег Гулак, Валянцін Стэфановіч і Віллі Сондал.

Кіраўнік міністэрства замежных спраў Даніі Віллі Сондал (Sovndal) 14 жніўня сустрэўся з прадстаўнікамі  беларускіх арганізацый – Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцінам Стэфановічам і “Беларускага Хельсінскага камітэта” Алегам Гулаком і выказаў поўную падтрымку іх дзейнасці за дэмакратычную Беларусь.  Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства замежных спраў Даніі.

Віллі Сондал у размове з праваабаронцамі акрэсліў сваю пазіцыю ў дачыненні да Беларусі:

"Падзеі ў Беларусі выклікаюць глыбокую трывогу і пацвярджаюць маё меркаванне, што рэжым прэзыдэнта Лукашэнкі страціў сваю легітымнасць. Я поўны захаплення ад беларусаў, такіх, якіх я сустрэў сёння, тых, хто мае мужнасць, каб змагацца за правы чалавека і дэмакратыю ў рамках аўтарытарнага кіраваньня. Я хацеў бы заклікаць беларускія ўлады вызваліць усіх палітычных зняволеных, уключаючы лідэра “Вясны” Алеся Бяляцкага, які да гэтага часу знаходзіцца ў турме.

Рэжым ў Беларусі распраўляецца з палітычнай апазіцыяй, грамадзянскай супольнасцю і незалежнымі СМІ. Асабліва пасля прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года, калі мірныя пратэсты былі сустрэтыя  масавымі арыштамі, а ў беларускіх турмах па-ранейшаму знаходзяцца палітычныя вязні”

Данія разам з Еўразвязам увяла санкцыі ў дачыненні да беларускага рэжыму ў адказ на парушэнні правоў чалавека. Гэтыя санкцыі скіраваныя на асоб, якія былі ўцягнутыя ў парушэнні правоў чалавека, так і на кампаніі, якія маюць цесныя сувязі з рэжымам. Данія таксама падтрымлівае актыўную грамадзянская супольнасць у Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international