Рэдактар «Гомельскіх ведамасцей» прыцягнуў да адказнасці свайго карэспандэнта за заўчаснае паведамленне пра стварэнне ўчастковых камісій

2012 2012-08-20T16:28:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gomelsk-vedamasci.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як вядома, 8 жніўня ў адміністрацыях раёнаў Гомеля праходзілі паседжанні па фармаванні ўчастковых выбарчых камісій. А тым часам карэспандэнты газеты «Гомельскія ведамасці» яшчэ 7 жніўня, напярэдадні паседжанняў, інфармавалі чытачоў, што камісіі ўжо ўтвораны, прычым аўтар артыкулу нават назваў лічбу – колькі людзей увайшлі ў склад участковых камісій. Прычым нумар быў падпісаны да друку яшчэ 6 жніўня.

Такую дзіўную грубую недакладнасць заўважыў назіральнік ад БХК Віктар Адзіночанка. Ён 8 жніўня прысутнічаў на паседжанні па фармаванні ўчастковых камісій у адміністрацыі Цэнтральнага раёна Гомеля. «А на дзень раней выйшла публікацыя. Выходзіць, што паседжанне, галасаванне - былі імітацыяй?», - здзівіўся праваабаронца і звярнуўся па тлумачэнні да галоўнага рэдактара газеты «Гомельскія ведамасці» Уладзіміра Гаўрыловіча.

Рэдактар адказаў Віктару Адзіночанку, што «звесткі аўтар матэрыялу узяў з інфармацыі Беларускага тэлеграфнага агенцтва за 3 жніўня, пры гэтым памылкова іх адаптаваў, як факт, які адбыўся, за што прыцягнуты да адказнасці». Да якой менавіта адказнасці – не паведамляецца.

Да адказу рэдактар прыклаў і паведамленне БелТА за 3 жніўня. Там пішацца, што «у склад участковых камісій у Гомельскай вобласці будуць уключаны больш за 10 тысяч чалавек». Варта заўважыць, што і карэспандэнт БелТА дапускае ў інфармацыі за 3 жніўня недакладнасці. Напрыклад, напісана, што «зараз на усіх участках фарміраванне спісаў членаў выбарчых камісій уступіла ў завяршальную стадыю, згодна заканадаўству, гэты працэс будзе завершаны 5 жніўня». Працэс фарміравання камісій быў завершаны, па заканадаўству, 8 жніўня, а ніяк не пятага, да пятага можна было падаваць дакументы на ўключэнне ў склад камісіі. Далей карэспандэнт БелТА піша, што на выбарчых участках будуць працаваць ад 7 да 15 чалавек, што таксама не адпавядае рэальнасці, бо колькасць сябраў участковых камісій – ад 5 да 19 чалавек.

«Адказ галоўнага рэдактара сведчыць, што ў прынцыпе аўтар артыкулу мае рацыю. Бо спісы участковых камісій былі сфарміраваны яшчэ да паседжанняў адміністрацый, а на паседжаннях 8 жніўня яны, спісы, былі проста зацверджаны. Працэс фарміравання ўчастковых камісій – закрыты і адміністратыўны, без ніякіх абмеркаванняў і тлумачэнняў. Каго трэба – таго і бяруць у камісіі, а іншым адмаўляюць без тлумачэння прычын», - пракаментаваў Віктар Адзіночанка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international