«Голас Сенненшчыны» правёў уласную “рэгістрацыю” кандыдата

2012 2012-08-20T14:08:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/papkou-aliaksandr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сенненская раёнка, не дачакаўшыся рэгістрацыі кандыдатаў, распачала раскрутку Аляксандра Папкова. Днямі газета выйшла з перадавіцай “Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ 4-га склікання Аляксандр Папкоў дапаможа пабудаваць у Багушэўску перасоўную АЗС”.

Калі чытаеш матэрыял становіцца абсалютна незразумелым, пры чым тут Аляксандр Папкоў. У Багушэўск прыехаў першы намеснік старшыні аблывыканкама Уладзімір Навацкі, які з мясцовай адміністрацыяй і вырашаў пытанні будаўніцтва аўтазапраўкі. У артыкуле ж Навацкі ўзгадваецца толькі мімаходам, а асноўныя лаўры “змагара за народнае шчасце” аддаюцца менавіта Папкову, які да таго ж названы кандыдатам у дэпутаты, хоць рашэнне аб рэгістрацыі акруговая камісія па Сенненскай акрузе № 30 яшчэ не прымала.

Аўтар артыкула Аляксандр Лазюк, відаць, сам адчувае некаторую фальшывасць і паказушнасць працэса. Бо між іншым узгадвае, што… “некаторая неадпаведнасць пляцоўкі (для будаўніцтва АЗС) існуючым прыродаахоўным, санітарным і пажарным нарматывам  лёгка ўхіляецца.”  І нарэшце ён сам не можа пазбавіцца ад сумненняў у тым, што такая аўтазапраўка ўвогуле будзе пабудавана. Толькі гэтым можна растлумацыць наступныя радкі з артыкула: “Была вызначана нават канкрэтная дата запуску АЗС у эксплуатацыю, якую называць мы не будзем. Каб не сурочыць. Паведамім лепш тады, калі факт будзе мець месца.” Гэта азначае, што на самой справе нявырашанымі застаюцца шматлікія праблемы і зусім не факт, што станцыя будзе ўвогуле пабудавана.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international