Мазыр: уладам прапануюць пашырыць колькасць месцаў для агітацыі

2012 2012-08-20T09:34:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mazyr1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыні Мазырскага раённага выканаўчага камітэта прапанавалі пашырыць колькасць месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў.

Нікадзім Варановіч, прэтэндэнт у кандыдаты па Мазырскай выбарчай акрузе №42 і кіраўнік яго ініцыятыўнай групы Рыгор Крывіцкі напісалі заяву на імя старшыні Мазырскага раённага выканаўчага камітэта Е.Б.Адаменкі, у якой мясцовым ўладам прапануецца “пашырыць колькасць месцаў  для пікетавання ў месцах масавага наведвання грамадзянамі, якія прылягаюць да базараў, міні-базараў, крамаў і не перашкаджаюць свабоднаму праходу”.

Такая неабходнасць узнікла ў сувязі з тым, што рашэннем Мазырскага райвыканкама №1000 ад 13.08. 2012 года  “Аб вызначэнні  ў Мазырскім  раёне месцаў для правядзення кандыдатамі ў дэпутаты  Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання, іх даверанымі асобамі мерапрыемстваў з мэтай ажыццяўлення перадвыбарчай агітацыі” было вызначана толькі 4 месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў. 

Многія з вызначаных Мазырскім раённым камітэтам месцы для масавага мерапрыемства  - пікетавання, раздачы агітацыйных друкаваных матэрыялаў  не з’яўляюцца масава наведвальнымі і публічнымі. Да таго ж, такіх месцаў у Мазыры  недастаткова.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international