Пружаны: Назіраць за праверкай подпісаў – не дазволена

2012 2012-08-17T20:15:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sh4apiotkina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Шчапёткіна

Тамара Шчапёткіна

Старшыня Пружанскай акруговай выбарчай камісіі № 9 Аляксей Лаптановіч не дазволіў назіральніцы Тамары Шчапёткінай прысутнічаць пры праверцы подпісаў і іншых дакументаў, пададзеных прэтэндэнтамі ў кандыдаты. Пра гэта ён паведаміў Шчапёткінай пісьмова, спасылаючыся на арт. 13 Выбарчага кодэкса.

Назіральніца падавала адпаведную заяву аб магчымасці прысутнічаць пры праверцы дакументаў падчас апошняга паседжання акруговай камісіі. Трэба заўважыць, што старшыня доўга ўчытваўся ў заяву, якая была напісана на беларускай мове, потым перадаў яе супрацоўніку Бярозаўскага райвыканкама (Шчапёткіна пражывае ў Бярозе), сябру камісіі Віталю Мшару, які перачытаў і паясніў старшыні яе сэнс. Сп. Лаптуновіч не стаў адразу вырашаць пытанне, а пазней даслаў адказ пісьмова.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international