Сурапін і Башарымаў вызваленыя пад падпіску

2012 2012-08-17T23:35:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/surapin-basharymau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вось што гаворыцца ў паведамленні сайта КДБ: «Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь працягваецца расследаванне крымінальнай справы па факце незаконнага перасячэння 4 ліпеня г.г. дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь падданымі Швецыі на лёгкаматорным самалёце.

17.08.2012 грамадзянам Беларусі Башарымаву С.А. і Сурапіну А.А., абвінавачаным па ч.6. арт.16 і ч.3. ст.371 КК Беларусі, змененая мера стрымання з заключэння пад варту на падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.

Башарымаў С.А. і Сурапін А.А. застаюцца ў статусе абвінавачаных, паколькі неабходныя следчыя дзеянні, у тым ліку правядзенне вочнай стаўкі, не праведзеныя ў сувязі з адмовай падданых Швецыі з'явіцца ў следчае ўпраўленне. Канчатковыя працэсуальныя рашэнні ў дачыненні да грамадзян Беларусі, якія праходзяць па крымінальнай справе, будуць прыняты толькі пасля ўнясення поўнай яснасці ў абставіны расследаванага злачынства».

Антон Сурапін сам патэлефанаваў прэс-службе ГА «БАЖ» у 20.30 са Слуцку, паведамляе сайт арганізацыі.

Антон тэлефанаваў з нумара маці, Алены Сурапінай. Пэўны час ён будзе даступны па яе тэлефоне. Заўтра журналіст плануе набыць новы апарат (яго тэхніка дагэтуль застаецца ў КДБ), нумар якога паведаміць праз свой сайт bnp.by, а таксама ў суполках Вконтакте і Facebook.

Антона вызвалілі каля дзвюх гадзін таму і прывезлі на машыне дахаты ў Слуцк. Ён пакуль не мае права выязджаць за межы горада – «хіба што на возера, на лецішча».

Абмежаванняў наконт карыстання інтэрнэтам у яго няма – будзе спрабаваць выходзіць на сувязь праз стары камп'ютар, які стаіць у бацькоў.

У верасні ў яго сканчаюцца канікулы і пачынаецца «журфакаўская» практыка. У верасні ён плануе вярнуцца ў Мінск – калі дазволяць.

Лісты ў СІЗА да яго даходзілі толькі ад родных.

«Тое, што выпусцілі ў гадавіну майго сайта (менавіта 17 жніўня – роўна год з дня з'яўлення першага допісу на сайце bnp.by) – найлепшы падарунак для мяне», – кажа Антон.

Нагадаем, 6 ліпеня 2012 года быў затрыманы і ўзяты пад варту ў СІЗА КДБ Сяргей Башарымаў, а 13 ліпеня 2012 года — фатограф Антон Сурапін. 16 і 23 ліпеня адпаведна, ім было прад’яўлена абвінавачванне па ч. 3 арт. 371 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь». Такім чынам КДБ Беларусі расцаніла размяшчэнне Антонам Сурапіным фотаздымкаў меркаванага палёту шведскага самалёта ў беларускай паветранай прасторы. Дзіўнымі выглядаюць і абвінавачванні на адрас Сяргея Башарымава, які здаваў у арэнду кватэру грамадзянам Швецыі, у спрыянні пераходу дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь.


Матэрыял “Нашай Нівы”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international