Рэвяка – КДБ: “Шукайце самазванца, які прыкрываецца шыльдай КДБ”

2012 2012-08-17T23:15:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kdbbudynak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Будынак КДБ ў Менску

Будынак КДБ ў Менску

Хто той невядомы, што ўварваўся дамой да актывіста Уладзіслава Ярашова? Супрацоўнікі Магілёўскага абласнога ўпраўлення КДБ адмаўляюць той факт, што нехта з іхных супрацоўнікаў наведваў сябра ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў дэпутаты Уладзіміра Пунчанкі Уладзіслава Ярашова.

16 жніўня, праз дзень пасля таго, як у інтэрнэце была размешчана інфармацыя аб тым, што да магілёўскага актывіста фактычна ўварваўся дамоў малады чалавек, які назваўся супрацоўнікам КДБ і распытваў яго на тэмы, датычныя ўдзелу ў выбарчым працэсе, Уладзіславу Ярашову патэлефанавалі супрацоўнікі КДБ і папрасілі яго прыйсці да іх на размову.

Хлопец адмовіўся сустракацца з чэкістамі без позвы. Праз некаторы час позву прывезлі Уладзіславу дамоў і разам з супрацоўнікамі КДБ хлопца на машыне даставілі ў будынак Камітэта дзяржбяспекі. Там амаль цягам гадзіны адбывалася размова.

Уладзіслаў апісаў невядомага. Расказаў, пра што той яго распытваў і адзначыў, што прадстаўляўся невядомы выключна супрацоўнікам КДБ, аднак імя і прозвішча сваё не называў.

Напрыканцы размовы Уладзіслаў Ярашоў даў падпіску аб тым, што не будзе распаўсюджваць несапраўдную інфармацыю. 

Праваабаронца Барыс Бухель лічыць, што скарыстаць абрэвіятуру КДБ падчас візіту мог толькі зацікаўлены ў выбарчым працэсе чалавек.

“Калі гэта не быў супрацоўнік КДБ, то гэта мог быць хто заўгодна з прадстаўнікоў улады, акруговай выбарчай камісіі альбо прадстаўнік праўладнага прэтэндэнта ў дэпутаты, які хацеў запалохаць свайго канкурэнта і даведацца пра яго болей негатыўнай інфармацыі і прадаставіць яе ў акруговую выбарчую камісію. Гэта інфармацыя магла б стаць падставай для нерэгістрацыі канкурэнта. Для большай важнасці чалавек мог назвацца супрацоўнікам КДБ. У гэтым выпадку неабходна распачасць пошукі гэтага самазванца”, - кажа праваабаронца Барыс Бухель.

Гэтую з пазіцыю падтрымлівае і Таццяна Рэвяка з Праваабарончага цэнтру “Вясна”, якая займаецца асвятленнем кампаніі па выбарах у парламент, і якая сёння была выклікана ў КДБ у Мінску для дачы тлумачэнняў адносна з’яўлення на сайце арганізацыі інфармацыі пра інцыдэнт у Магілёве: “КДБ вельмі непакуе ягоны імідж, як паказала мне сённяшняя гутарка з супрацоўнікамі гэтай спецслужбы. То зараз гэтыя ж супрацоўнікі могуць праявіць свой прафесіяналізм у выяўленні “самазванца”, які, прыкрываючыся шыльдай КДБ, здзяйсняе незаконныя дзеянні”.

Нагадаем, што са словаў Уладзіслава Ярашова 15 жніўня невядомы малады чалавек уварваўся у ягоную кватэру, назваўшыся пры гэтым супрацоўнікам КДБ. Ён прапанаваў у навязлівай форме паразмаўляць. Размова цягнулася каля 20 хвілін. Суразмоўца распытваў актывіста пра тое колькі плацяць за подпіс, хто кіруе і арганізоўвае працэс вылучэння дэмакратычнага кандыдата. Невядомы прапаноўваў супрацоўніцтва і ў выпадку адмовы пагражаў хлопцу адлічэннем з Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова дзе той вучыцца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international