Жанну Літвіну выключылі са спісу невыязных

2012 2012-08-17T15:35:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адпаведнае паведамленне старшыня ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” атрымала з Дэпартамента па грамадзянству і міграцыі МУС Беларусі.

Чыноўнікі Дэпартамента спаслаліся на кампутаровы збой, які нібыта адбыўся ў іх з 24 лютага па 10 сакавіка бягучага году.

Сама кіраўніца ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" лічыць названую прычыну надуманай і звязвае яе з канкрэтным палітычны рашэннем афіцыйнага Мінска.

- Унясенне дэмакратычных палітыкаў, праваабаронцаў ды незалежных журналістаў у чорны спіс было, відавочна, прыдумкай нейкай гарачай галавы. Аднак у выніку беларускія ўлады так і не здолелі падмацаваць забарону на выезд хоць якімі юрыдычнымі падставамі, таму вымушаныя былі прызнаць уласную паразу і спіхнуць парушэнне маіх канстытуцыйных правоў на кампутаровы збой, - лічыць Ж.Літвіна

Тым часам у чорным спісе МУС Беларусі па ранейшаму знаходзяцца трое сябраў ГА "БАЖ": Аляксандр Атрошчанкаў, Андрэй Дынько і Міхась Янчук.

\

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international