Святлана Гарда дамаглася кампенсацыі пашкоджанай тэхнікі

2012 2012-08-17T14:30:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У судзе Лунінецкага раёна адбыўся разгляд  адміністратыўнай справы па факту пашкоджання маёмасці (фотакамеры) сябра ГА “БАЖ” Святланы Гарда ў адносінах да грамадзяніна г.Пінска Альберта Сіманава, які быў прыцягнуты да адказнасці па артыкуле 10.9 КаАП.

Пасяджэнне правёў в.а. старшыні суда Лунінецкага раёна Міхаіл Дзенісовіч. Яно прайшло без удзелу Сіманава. На першае пасяджэнне, якое прызначалася дзесяццю днямі раней, ён таксама не з’явіўся.

Згодна з пастановай суддзі, на А.Сіманава накладзена адміністратыўнае спагнанне ў памеры 30 базавых велічынь (3 мільёны рублёў). Акрамя таго, ён павінен кампенсаваць матэрыяльны ўрон, прычынены сваімі дзеяннямі.

Як заўважыла Святлана Гарда ў размове са службай маніторынгу ГА “БАЖ”, яна задаволена вынікам справы і, ў першую чагу, памерам штрафных санкцый. “Думаю, больш у гэтага чалавека не з’явіцца жадання кідацца на журналіста з фотакамерай”, - кажа Святлана.

8 ліпеня, знаходзячыся ў заказніку рэспубліканскага значэння “Лунінскі” на возеры Белым, Святлана Гарда рабіла фотарэпартаж для сайта http://media-polesye.by з мэтай прыцягнуць увагу грамадскасці да фактаў парушэння прыродаахоўнага заканадаўства. У час, калі журналістка рабіла фотаздымкі, мужчына (як высветлілася потым, жыхар Пінскага раёну) накінуўся на яе і пашкодзіў фотакамеру.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international