ЦВК аднёс назіральнікаў ад БХК да разраду «іншых»

2012 2012-08-17T13:28:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bhk-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цэнтрвыбаркам пазбягае згадкі Беларускага Хельсінкскага камітэта ў сваіх матэрыялах.

Да прыкладу, у табліцы, якая змяшчае звесткі аб нацыянальных назіральніках, акрэдытаваных выбарчымі камісіямі, няма прамога згадвання аб арганізацыі, хоць ад БХК на цяперашніх парламенцкіх выбарах працуе 85 назіральнікаў.

У прыватнасці, у табліцы паведамляецца, што ў выбарчыя камісіі акрэдытавана 65 чалавек, вылучаных шляхам збору подпісаў, 24 - ад працоўных калектываў і яшчэ 27 - ад палітычных партый.

Назіраннем за выбарамі таксама займаюцца 301 прадстаўнік грамадскіх аб'яднанняў, сярод якіх асобна прапісана колькасць назіральнікаў ад «Белай Русі» (62), Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі (45), Беларускага саюза жанчын (21), Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў (40) і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (22). Назіральнікаў ад БХК, верагодна, уключылі ў катэгорыю «іншыя», у якую ўвайшлі 111 назіральнікаў.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international