Непаўнагадовая Вольга Жураўлёва адпушчаная з РУУС Цэнтральнага раёну
10.12.2006.
У 16.55 з РУУС Цэнтральнага раёну Менску адпушчаная непаўнагадовая Вольга Жураўлёва. Яна распавяла, што астатнія затрыманыя падчас акцыі салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным знаходзяцца ў актавай зале РУУС. У затрыманых узялі пашпарты.
Пры гэтым трох затрыманых – Зьміцера Хведарука, Алега Корбана і Уладзіміра Сяргеева – супрацоўнікі міліцыі адвялі ў бок і паведамілі, што з імі будзе асобнае разьбіральніцтва.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








