«Да выстаўленьня абвінавачваньня сын нават ня ведаў за што ён сядзіць»

2012 2012-08-16T17:50:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сваякі менскага рыэлтара Сяргея Башарымава ўпершыню атрымалі дазвол на спатканьне зь вязьнем турмы КДБ. На ім маці Сяргея Людміла Башарымава даведалася, што да выстаўленьня абвінавачваньня сын нават ня ведаў за што ён сядзіць у турме:

«Ніхто побач з намі не сядзеў, мы размаўлялі па тэлефоне, але ўсё праслухоўвалася. Зь іншага боку — нам няма чаго зь ім хаваць было. Ён па-ранейшаму кажа, што ні ў чым не вінаваты, бо колькі людзей працуе ў ягонай кампаніі, то кожны мог апынуцца на яго месцы, — апынуўся ён.

Цяпер ён валодае сытуацыяй, але напачатку нават ня ведаў, у чым яго вінавацяць, што гэты самалёт парушыў мяжу — нічога гэтага ня ведаў. Штосьці бачыў па тэлебачаньні, а так інфармацыі мала, бо газэт там няма.

Ён мае алергію і кажа, што цяжка, калі нехта паліць. На прагулкі яго выводзяць, кажа, што зь ежай таксама спраўляецца. Цяжка, што ён ня можа чытаць тое, што хацеў бы, ня можа мовы вывучаць, бо кнігі можна толькі набыць, а перадаць туды нельга. Выглядае ён нармалёва і, з аднаго боку, мне крыху лягчэй стала, а зь іншага — я выйшла і проста там стаяла...»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international