Гародня: распачаўся псіхалагічны ціск на патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты

2012 2012-08-17T13:14:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saranchukou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў

Старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў

Сёння, 17-га жніўня, кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі БНФ і патэнцыйны кандыдат у дэпутаты Вадзім Саранчукоў двойчы быў спынены міліцыянтамі. Спачатку, ветліва звяртаючыся да яго па імені, яны патрабавалі ад Вадзіма дакументы, а пасля пажадалі агледзець асабістыя рэчы, якія знаходзіліся ў заплечніку. Праверыўшы рэчы, міліцыянты сыходзілі гэтак жа - не патлумачыўшы сваіх паводзінаў, як не тлумачылі іх і пры патрабаванні дакументаў і праверкі рэчаў.

Нічым іншым як псіхалагічным ціскам на яго, Вадзім Саранчукоў растлумачыць такія дзеянні гарадзенскай міліцыі не можа.

Трэба адзначыць, што сёння Вадзім Саранчукоў запрошаны на паседжанне камісіі Гарадзенскай Цэнтральнай выбарчай акругі № 50, дзе збіраецца балатавацца ў якасці кандыдата ў дэпутаты. Гэтае запрашэнне дзіўным чынам супала з актыўнасцю ў дачыненні да яго гарадзенскай міліцыі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international