У Мінску пройдзе рок-фэст для моладзі з інваліднасцю

2012 2012-08-17T12:28:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У мінскім фізкультурна-аздараўленчым комплексе «Серабранка» 16 верасня ўпершыню ў Беларусі пройдзе рок-фэст для моладзі з інваліднасцю «кРок насустрач!», арганізаваны валанцёрскім рухам «Цеплыня ўсмешкі дзяцінства» (ЦУД). Пра гэта паведаміў кіраўнік руху Ігар Юрчык 16 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, мэта фестывалю — садзейнічаць інтэграцыі падлеткаў з інваліднасцю ў грамадства. На мерапрыемства плануецца запрасіць 100 падлеткаў з інваліднасцю, але з захаваным інтэлектам. Чакаецца, што гэта будуць пераважна інваліды-калясачнікі, якія з-за існуючых у беларускім грамадстве бар’ераў практычна не наведваюць публічных мерапрыемстваў.

Акрамя іх на фестываль запрошаны валанцёры з розных арганізацый — таксама прыкладна 100 чалавек.

Згоду на выступ на фэсце ўжо далі такія беларускія гурты альтэрнатыўных напрамкаў музыкі, як ZnaRock, Botanic Project, Green Pills, Nevma, Amaroca, «Адыс Абеба». Арганізатары спадзяюцца, што хэдлайнерамі фестывалю будуць гурты «Серебряная свадьба» і «Без білета».

Выступы рок-гуртоў будуць падзеленыя на два блокі. У перапынку паміж імі жадаючыя змогуць перакусіць, атрымаць аўтографы ў музыкаў і паслухаць выступы самадзейных калектываў: узорнага хору дзяцей з парушаным зрокам «Анімэ», танцавальнага калектыву дзяцей-калясачнікаў «Мандарын» і інш Завершыцца фестываль фаер-шоу і неон-шоу, арганізаванымі пры падтрымцы сталічнага Цэнтра развіцця фаер-шоу.

Як спадзяецца Юрчык, фестываль дасць магчымасць не толькі заявіць аб праве на паўнавартаснае актыўнае жыццё для моладзі з інваліднасцю, але і стане пляцоўкай збору для прадстаўнікоў валанцёрскага руху,які, па некаторых дадзеных, налічвае ў Беларусі да 60 тыс. чалавек, а таксама будзе садзейнічаць прасоўванню беларускіх альтэрнатыўных музычных калектываў.

Першы фестываль вырашана зрабіць закрытым — у арганізатараў ёсць асцярогі з нагоды магчымай рэакцыі маладых людзей «з вуліцы» на вялікую колькасць падлеткаў з інваліднасцю.

«Да гэтага часу ў Беларусі інваліды не ўспрымаюцца як паўнавартасныя чальцы грамадства.

Калі казаць пра калясачнікаў, то адсутнічае безбар’ернае асяроддзе. Калі казаць пра людзей з асаблівасцямі развіцця, то пэўны бар’ер ёсць у галовах людзей.

Калі падымаць прававы аспект, то гэта — абмежаванне праваздольнасць і дзеяздольнасці некаторых інвалідаў», — сказаў Юрчык.

Арганізатар спадзяецца, што зносіны падлеткаў з інваліднасцю і актывістаў-валанцёраў у нефармальнай абстаноўцы на фестывалі дасць магчымасць зменшыць бар’ер паміж здаровай моладдзю і людзьмі з асаблівасцямі развіцця.

Наступны такі фэст мяркуецца зрабіць адкрытым для шырокай публікі, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international