У Смаргоні – толькі адзінае месца для масавых мерапрыемстваў

2012 2012-08-17T09:24:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smargon-centr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З кожнымі выбарамі ў Смаргоні і Смаргонскім раёне становіцца ўсё меней месцаў, дзе раённыя ўлады дазваляюць праводзіць масавыя мерапрыемствы – мітынгі і пікеты. Гэтым разам ў самім горадзе райвыканкам выдзеліў для гэтай мэты толькі летні амфітэатр гарадскога парку. Большасць раённых вёсак таксама будуць пазбаўлены магчымасці ўбачыць перадвыбарчую агітацыю.

Азнаёміўшыся з адпаведным рашэннем райвыканкама, можна прабдачыць, што парламенцкая кампанія ў Смаргонскім раёне сёлета будзе малазаўважнай. Выстаўляць пікеты ў адзіным дазволеным месцы, дзе звычайна няма мінакоў – справа дарэмная. Самыя зручныя і шматлюдныя пляцоўкі па цэнтральнай вуліцы Леніна, дзе толькі і ёсць сэнс ладзіць пікеты ці мітынгі – чамусьці гэтым разам пад забаронай.

Пакрыўджанай у сэнсе выбарчай агітацыі, відаць, застанецца большая частка вёсак Смаргонскага раёна.  Ладзіць масавыя мерапрыемствы можна будзе толькі ў дзевяці населеных пунктах: Жодішкі, Залессе, Крэва, Лылойці, Вішнева, Солы, Сінькі, Белкаўшчына, Войстам. Па-за ўвагай застануцца не зусім малыя Лешчаняты, Міцкевічы, Сосны, Сыравяты, Шутавічы, Асінаўшчына, Ракаўцы, Ардашы, Валейкавічы і Кушляны, дзе ёсць для гэтага зручныя месцы, каля культурных ці адукацыйных ўстаноў і якія з’яўляюцца цэнтрамі для ячшэ многіх навакольных вёсак.

 

На здымку: вялікая пляцоўка ў цэнтры горада – чамусьці таксама не падыходзіць для мітынгаў і пікетаў.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international