Маладэчна: райвыканкам шкадуе месцаў для пікетавання

2012 2012-08-17T09:18:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maladzechna-mescy-agit.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Згодна з рашэннем райвыканкама, на ўвесь горад Маладэчна выдзелена ўсяго 8 месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў па-за памяшканнямі, якія знаходзяцца там, дзе людзі адпачываюць ці займаюцца спортам. І толькі адно з гэтых месцаў знаходзіцца ў цэнтры горада.

Урэшце атрымалася, што выбар для правядзення пікетаў не тое што небагаты, а наогул – ніякі. У адзіным шматлюдным месцы з усяго спіса – на пляцоўцы амфітэатра гарадскога парка, улюбёным месцы сямейнага адпачынку, – палітычныя мерапрыемствы хутчэй будуць выглядаць недарэчна. Арганізоўваць пікеты ў іншых акрэсленых месцах – на стадыёне ці спартовых пляцоўках каля некаторых школаў – зусім бессэнсоўна.

Па-за спісам дазволеных засталіся такія ўдалыя месцы, як Цэнтральная плошча, пляцоўка каля Палаца культуры, пляцоўкі каля гандлёвага цэнтру “Тройка” ці “Калгаснага рынку”, якія выкарыстоўваліся падчас мінулых выбарчых кампаній.

 

На фота: у падобных месцах райвыканкам дазваляе размяшчаць пікеты і ладзіць мітынгі.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international