Правяраць подпісы сябры акруговых камісій у Оршы будуць у вольны ад працы час

2012 2012-08-16T18:26:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/podpisy-zbor.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праверцы падпісных лістоў патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў былі прысвечаны апошнія паседжанні акруговых камісій № 26 і № 27. Сябры камісіі адвольна адабралі па 200 подпісаў, якія падлягаюць праверцы, і размеркавалі іх праверку паміж сабой. Праверка па фармальнай прыкмеце - правільнасць запаўнення падпіснога ліста адбылася на паседжаннях. Якіх-небудзь істотных парушэнняў падчас гэтай праверкі выяўлена не было. Наступны этап праверкі - абыход падпісаўшыхся грамадзян з мэтай выяўлення сапраўднасці подпісаў. На пытанне аднаго з прысутных на паседжанні, ці адпусцяць яго з працы для праверкі подпісаў выбаршчыкаў, быў дадзены адказ, што сябры камісіі выконваюць свае абавязкі ў вольны час.

Канчатковыя вынікі праверкі падпісных лістоў павінны быць гатовыя да сярэдзіны наступнага тыдня.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international