Баранавічы: беспрацоўны прэтэндэнт у дэпутаты абскарджвае звальненне ў судзе

2012 2012-08-16T17:43:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gryk-baranavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадскі актывіст Рыгор Грык (г.Баранавічы)

Грамадскі актывіст Рыгор Грык (г.Баранавічы)

У Баранавіцкім гарадскім судзе 15 жніўня прайшло папярэдняе слуханне бакоў ў справе звальнення Рыгора Грыка з Баранавіцкага аўтаагрэгатнага завода. Судовае пасяджэнне вёў суддзя Мікалай Сельмановіч.

Грамадскі актывіст, цяперашні прэтэндэнт у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, Рыгор Грык лічыць, што звальненне з працы адбылося з-за палітычных матываў. Ён адзначае, што лічыць маленькай перамогай тое, што суддзя Сельмановіч дапусціў у працэс прадстаўляць яго інтарэсы актывіста прафсаюзу РЭП Аляксандра Вайцешыка.

– Я патрабую, каб мне выплацілі кампенсацыю і аднавілі на працы. Перакананы, што звольнілі мяне з завода з-за маёй актыўнай грамадзянскай пазыцыі, а сканчэнне кантракту – гэта толькі спосаб дабіцца звальнення,– падсумаваў Рыгор Грык.

Суддзя Мікалай Сельмановіч заслухаў бакі і прызначыў працяг разгляду справы на 28 жніўня.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international