Суд не задаволіў скаргу БСДП (Грамада) на неўключэнне яе сябраў ва ўчастковыя камісіі

2012 2012-08-16T15:09:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Заводскага раёна Мінска не задаволіў скаргу Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) на неўключэнне васьмі яе сябраў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі Заводскага раёна.

Скарга была пададзеная ў суд 11 жніўня. Па словах праваабаронцы Гары Паганяйла, суд матываваў сваю адмову ў задавальненні скаргі нібыта парушанымі тэрмінамі яе падачы.
Як патлумачыў Паганяйла, скарга падаецца ў трохдзённы тэрмін пасля прыняцця рашэння. Рашэнне аб утварэнні ўчастковых камісій у раёне было прынята 8 жніўня, і суд пачаў адлік часу для падачы скаргаў менавіта з гэтага дня. Такім чынам, на думку суду, скаргу трэба было падаваць да 10 жніўня. Аднак, у адпаведнасці з Грамадзянскім кодэксам і Грамадзянскім працэсуальным кодэксам, адлік часу пачынаецца на наступны пасля падзеі дзень, растлумачыў праваабаронца.

Вызначэнне суда аб адмове ва ўзбуджэнні справы было перададзена прадстаўніку партыі 15 жніўня, і цяпер юрысты рыхтуюць яго абскарджанне.
 
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international