Сябра Партыі БНФ з Бабруйску Ігара Хоцьку, які балатуецца на мясцовых выбарах, спрабавалі вярбаваць у КДБ
08.12.2006.
Бабруйскі грамадзка-палітычны дзеяч Ігар Хоцька паведаміў ПЦ "Вясна", што быў запрошаны на так званую размову ў мясцовае КДБ. Выклікалі яго туды яшчэ з лета, нават пагражалі, але сп. Хоцька адмаўляўся па прычыне занятасьці. Зараз, калі ён падаў дакументы на рэгістрацыю яго кандыдатам у дэпутаты мясцовага савету, пасьля апошнягя тэлефанаваньня вырашыў усё-ткі схадзіць. Размова адбылася з намесьнікам начальніка Бабруйскага КДБ, прычыны выкліку актывісту так і не патлумачылі, а прапанавалі супрацоўніцтва ў абмен на дэпутацтва. Зразумела, Ігар Хоцька адмовіўся станавіцца "інфарматарам".Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








