Салігорск: праверка подпісаў прайшла, як па маслу

2012 2012-08-16T12:42:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/padpisnyjalisty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На паседжанні акруговай выбарчай камісіі, якое адбылося 15 жніўня, правяраліся подпісы за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. У Салігорску шляхам збора подпісаў вылучаліся выключна праўладныя кандыдаты.

Такім чынам, правяраліся подпісы, адданыя ў падтрымку дэпутаткі Мінскага абласнога савета дэпутатаў Таісы Данілевіч і старшыні Акцябрскага сельсавета Ірыны Бас.

Ініцыятыўная група Данілевіч здала на праверку 1600 подпісаў, ніводная з іх не прызнана несапраўднай, ініцыятыўная група Ірыны Бас здала 1319 подпісаў і толькі тры з іх прызнаныя неадпаведнымі патрабаванням Выбарчага кодэкса.

Назіральнік ад БХК Уладзімір Шыла прысутнічаў на паседжанні і падзяліўся ўражаннямі:

- Я таксама збіраў подпісы. І ведаю, як прыкладна выглядаюць падпісныя аркушы - людзі робяць памылкі, умовы, у якіх збіраюцца подпісы, заўжды ўплываюць на почырк. Але ў Данілевіч і Бас ніводнай памарачкі на падпісных аркушах няма, усё нават напісана каліграфічным почыркам. Ніводнага закрэсленага подпісу, ніводнага выпраўлення. З амаль трох тысяч подпісаў - тры прызнаныя несапраўднымі. Можна ў гэта верыць, канешне, але, на маю думку, подпісы сабраныя па “месцы працы” і па разнарадцы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international